Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Ізраіля Іцхака Герцага і ўсіх ізраільцян з нацыянальным святам — Днём Незалежнасці. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
«Кожная нацыя мае права на самавызначэнне і абарону сваіх інтарэсаў. Але мы шчыра спадзяёмся на хуткае ўсталяванне трывалага міру на Блізкім Усходзе і дасягненне кампрамісу па ўрэгуляванні палесціна-ізраільскага канфлікту», — гаворыцца ў віншаванні.
Глыбокія гістарычныя сувязі беларусаў і яўрэяў выходзяць за рамкі палітыкі, адзначыў Прэзідэнт. І цяпер гэтыя сувязі яшчэ больш істотна ўплываюць на фарміраванне дружалюбных і цесных адносін.
«Упэўнены, у год 150-годдзя з дня нараджэння ўраджэнца Беларусі, першага Прэзідэнта Ізраіля Хаіма Вейцмана нашы краіны знойдуць спосабы актывізацыі паліты чнага дыялогу і кантактаў у такіх галінах, як гандаль, сельская гаспадарка, фармацэўтыка, навука, адукацыя, высокія тэхналогіі і турызм, — падкрэсліў беларускі лідар. — Аднаўленне транспартных маршрутаў паміж нашымі дзяржавамі значна садзейнічала б падтрыманню міжчалавечых і дзелавых сувязей».
Аляксандр Лукашэнка пажадаў Іцхаку Герцагу і яго блізкім добрага здароўя і дабрабыту, а грамадзянам Ізраіля — працвітання і прагрэсу пад мірным небам.