Вторник, 18 февраля 2025

Лістападаўскі ТОП публікацый на сайце, у сацсетках і месенджарах «раёнкі»

1 638

У апошнім восеньскім месяцы наш сайт budni.by наведала больш за 11,7 тыс. чалавек. Лістапад быў насычаны на падзеі не толькі для раёна, але і для калектыву рэдакцыі. Але аб усім па парадку.

Упэўненым лідарам па праглядах стала інтэрв’ю з настаўніцай пачатковых класаў, лагапедам Наталляй Валасевіч на тэму важнасці дашкольнай падрыхтоўкі для дзіцяці. Менавіта гэты матэрыял набраў найбольшую колькасць «падабаек» у групе «УКантакце». А яшчэ нашы віртуальныя падпісчыкі пакінулі нямала добрых слоў у адрас педагога ў каментарыях.

У мінулым месяцы новым рэдактарам газеты «Раённыя будні» стаў Віктар Ільюшчанка. У суботніх нумарах вы можаце знайсці яго аўтарскую калонку. Самая першая, дзе Віктар Міхайлавіч знаёміўся з чытачамі, заняла другое месца лістападаўскага ТОПа. Гэты ж матэрыял стаў самым папулярным у https://www.facebook.com/budni.by.

Трэці радок займае рэпартаж з урачыстасці ў Палацы культуры, прысвечанай прафесійнаму святу аграрыяў.

Як і ў мінулым месяцы, у спісе папулярных публікацый – матэрыял на кавідную тэматыку, а іменна адказы галоўнага ўрача Пружанскай ЦРБ Андрэя Пачынчыка на пытанні пра «чырвоную» зону і выдачу бальнічных лісткоў. Замыкае пяцёрку рэпартаж з першай у Пружанах пяціпавярхоўкі, абсталяванай ліфтам, што размясцілася на вул.Майскай.

Калі казаць пра групу https://ok.ru/budni, то ўжо па добрай традыцыі найбольш «лайкаў» тут збіраюць тэксты пра адданых працаўнікоў Пружаншчыны. Вось і на гэты раз не скупіліся падпісчыкі на «класы» для механізатара ААТ «Мурава» Мікалая Бульчука, за плячыма якога 40 гадоў працы ў гаспадарцы! А вось карыстальнікі https://www.instagram.com/budni.by/ больш за іншыя пасты ўпадабалі фота першага снегу, які сёлета парадаваў нас 23 лістапада.

Апошні месяц восені асаблівы і для нашага Viber: менавіта 12 лістапада мінулага года мы пачалі размяшчаць аператыўныя навіны раёна і на гэтай пляцоўцы. Больш за ўсё «лайкаў» па выніках лістапада гэтага года тут сабрала паведамленне пра перамогу Вікторыі Шут на абласных спаборніцтвах па плаванні.

Многа рэагаванняў было таксама на ранішнія фотаэкскурсіі па Ружанах і Пружанах, паведамленне пра дзень нараджэння групы ў Viber і, зразумела, на фота першага снегу. А яшчэ падпісчыкі ацанілі нарыс пра жыхарку Галасяціны Ніну Старун, якая замяніла маці тром унукам.

Па-добраму здзівіў колькасцю праглядаў у мінулым месяцы канал у Telegram. Нагадаем яго спасылку — t.me/budniby.

Падпісчыкаў больш за іншыя навіны зацікавіла паведамленне пра тое, што работы навучэнцаў каледжа перамаглі на абласным этапе конкурсу «ТэхнаЁлка-2022».

Многа праглядаў і перасылак было ў рэпартажу з адпраўкі прызыўнікоў.

На трэцім месцы размясцілася інфармацыя пра вынікі раённага этапу конкурсу «Малады настаўнік Брэстчыны» (дарэчы, хутка мы раскажам пра яго пераможцу). Не губляе папулярнасці і афіша падзей, якую мы размяшчаем у Telegram кожную пятніцу.


Чытайце нашы электронныя рэсурсы, тэлефануйце і пішыце на нумар Viber +375298953745. Але не забывайцеся і пра падпіску на друкаваную версію газеты.

Падрыхтаваў Уладзіслаў Шпарла. Фота аўтара і Кацярыны Масік