Пятница, 1 ноября 2024

«Линовский Ихтиандр»: Воспитательница детского сада получила грамоту за спасение утопающего ребенка

1 333

Незвычайнай падзеяй пачалося ў мінулую нядзелю святкаванне Дня маці ў Ліноўскім дзіцячым садку. Перад пачаткам мерапрыемства слова ўзяў старшыня раённага таварыства выратавання на водах Ю.М.Амельянчук, які спецыяльна прыехаў ва ўстанову, каб ва ўрачыстай абстаноўцы выказаць падзяку адной з работніц садка, таксама маці.

Як паведаміў Юрый Міхайлавіч, днём 22 ліпеня на гарадскім возеры ледзь не здарылася трагедыя. Пра гэту гісторыю ўжо расказвала «раёнка»: тады ледзь не патанула 11-гадовая дзяўчынка, якую выцягнула з глыбіні выхавальніца Ліноўскага дзіцячага садка І.І.Краўчук.
— Не ведаю, што падштурхнула мяне азірнуцца і паглядзець у той бок, бо за гоманам не было чуваць якіх-небудзь крыкаў аб дапамозе,— успамінае той момант Ірына Іванаўна.
Не задумваючыся, жанчына кінулася на дапамогу дзіцяці, якое паспела ўжо наглытацца вады. Атрымалася так, што адна маці не звяртала ўвагу на тое, дзе яе дзіця, а чужая жанчына выратавала яе. За гэта Ю.М.Амельянчук і ўручыў І.І.Краўчук грамату абласнога савета таварыства выратавання на водах, да якой было прыкладзена і матэрыяльнае заахвочванне.
Таксама Ю.М.Амельянчук звярнуўся да прысутных на свяце мам з просьбай не пакідаць дзяцей адных, асабліва каля вадаёмаў, кантраляваць, як малыя бавяць вольны час.

Алег СІДАРЭНКА,
фота аўтара

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *