Вторник, 10 февраля 2026

Ліноўская сельская бібліятэка – пераможца Рэспубліканскага конкурсу

387

У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылося ўрачыстае адкрыццё VIII Беларускіх калядных адукацыйных чытанняў.

Падчас яго ва ўрачыстай абстаноўцы былі ўзнагароджаны пераможцы VIII Рэспубліканскага конкурсу «Бібліятэка — цэнтр духоўнай асветы і выхавання». Конкурс праводзіцца штогод сярод бібліятэк рэспублікі з мэтай актывізацыі іх асветніцкай дзейнасці, якая садзейнічае фарміраванню духоўна-маральных якасцей асобы, выхаванню патрыятызму і грамадзянскасці дзяцей і моладзі на аснове праваслаўных традыцый. Граматай Сінадальнага аддзела рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі Беларускай праваслаўнай царквы за другое месца ў намінацыі «Гісторыя праваслаўя роднага краю» ўзнагароджана Ліноўская сельская бібліятэка.

Калектыў цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы шчыра віншуе супрацоўнікаў бібліятэкі з гэтай падзеяй і жадае далейшых працоўных дасягненняў!

Інэса Кетрык