15 верасня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі сабраліся бібліятэкары з усіх куткоў краіны, каб адзначыць сваё прафесійнае свята, адпачыць душой сярод калег і аднадумцаў, атрымаць заслужаную ўвагу.

У рамках мерапрыемства адбылася ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў ХХІХ Рэспубліканскага конкурсу «Бібліятэка — асяродак нацыянальнай культуры».

Сярод пераможцаў — Ліноўская сельская бібліятэка (загадчыца А.М. Антончык), якая заняла трэцяе месца ў намінацыі «За пошукавую і даследчую дзейнасць».

Віншуем!
Фота з сайта http://kultura.pruzhany.by/.