Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка здзейсніў вялікае міжнароднае турнэ. Кіраўнікі дзяржаў падчас такіх сустрэч па традыцыі абменьваюцца падарункамі. Адным з такіх для старшыні КНР і Прэзідэнта Кеніі сталі кошыкі з прадуктамі, у якіх мы заўважылі і пружанскі сыр!
Свайму кітайскаму калегу наш Прэзідэнт перадаў у тым ліку і кошык з беларускімі прадуктамі, а таксама эксклюзіўны набор цукерак. На кадрах з відэа, зробленым інфармагенцтвам БЕЛТА, добра бачны сыр лінейкі «VAN GOLD» вытворчасці ААТ «Пружанскі малочны камбінат».
Таксама тэлеканал СТВ апублікаваў відэа, на якім бачна, што Прэзідэнту Кеніі Аляксандр Лукашэнка перадаў падобны кошык з прадуктамі, сярод іх, зноў жа, быў пружанскі сыр.
Такім чынам, прадукцыя з Пружан і #1рэгіёна (а ў кошыках можна было ўбачыць яшчэ пінскія мясныя прадукты і брэсцкую «малочку») запатрабавана на самым высокім узроўні!
Уладзіслаў Шпарла