Вторник, 21 января 2025

«Лес, як дзіця, патрабуе пяшчоты і адданасці» — прынцып работы лясніка Ліноўскага лясніцтва Віктара Рабчука

289

Па такім прынцыпе амаль 15 гадоў працуе лесніком Ліноўскага лясніцтва Віктар Рабчук.

Ляснік Ліноўскага лясніцтва Віктар Рабчук.

Усё прафесійнае жыццё Віктара Міхайлавіча звязана з прыродай, і ў ахове лесу ён літаральна знайшоў сваё прызванне. За мінулыя гады высадзіў не менш за тысячу дубоў, ліп, клёнаў і соснаў.

— Лес як чалавек, яму нельга прычыняць шкоду, яго трэба шанаваць і берагчы, — кажа ляснік. — І праз гады можна з задавальненнем паглядзець на плён сваёй работы, пачуць добрыя словы ад людзей.

За адказнае стаўленне да абавязкаў, за добрасумленную працу Віктар Рабчук мае нямала ўзнагарод, сёлета ён таксама адзначаны Ганаровай граматай арганізацыі. А літаральна нядаўна з нагоды свайго чарговага дня нараджэння Віктар Міхайлавіч атрымаў шмат цёплых слоў ад калег, сярод якіх ёсць і яго вучні.

Алег Сідарэнка. Фота аўтара