Понедельник, 2 декабря 2024

Лепшыя аратыя краіны працуюць у ААТ «Ружаны-Агра»

481

На базе выставачнага цэнтра кітайска-беларускага індустрыяльнага парка «Вялікі камень» з 7 па 11 чэрвеня праходзіла выстава «Белагра-2022».

Пераможцы конкурсу «Лепшы араты – 2022»: сярод студэнтаў аграрнага профілю – трэцякурснік БДАТУ Леанід Чура, у камандным заліку сярод дзеючых механізатараў першае месца ў Брэсцкай вобласці. Яе прадставілі трактарысты-машыністы ААТ «Ружаны-Агра» Пружанскага раёна Міхаіл Казлюк і Максім Быкоўскі, які стаў лепшым аратым у сваёй намінацыі.

Падчас яе праводзіўся конкурс «Лепшы араты». У гэтым годзе ўпершыню колькасць удзельнікаў пераваліла за паўсотню — у дзвюх намінацыях спаборнічала 27 каманд з усёй краіны. Галоўны кубак сярод трактарыстаў-машыністаў сельскагаспадарчых арганізацый атрымаў Максім Быкоўскі з ААТ «Ружаны-Агра». Ён набраў звыш 20 балаў.

У камандным заліку сярод дзеючых механізатараў першае месца ў Брэсцкай вобласці. А прадстаўлялі яе таксама трактарысты-машыністы з ААТ «Ружаны-Агра» Максім Быкоўскі і Міхаіл Казлюк.

Віншуем з перамогай і жадаем поспехаў у далейшай рабоце!

Вадзім Раўнейка. Фота sb.by