Пятница, 14 февраля 2025

Лепшыя ў прафесіі работнікі ААТ «Пружанскае» і «Шані-аграпрадукт» атрымалі ўзнагароды ад райкама прафсаюза работнікаў АПК

407

Жніво скончылася, але працы ў сельгаставарыствах раёна хапае. Набліжаецца да фінальнай рысы ўборка кукурузных кармоў, падчас якой у гаспадарках таксама вылучаюцца свае лідары. З нагоды віншавання лепшых механізатараў корманарыхтоўчых камбайнаў, вадзіцеляў грузавікоў і аператараў сельгастэхнікі на палеткі амаль штодня выязджае і старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Вольга Зубкова.

Нядаўна Вольга Васільеўна наведала ўгоддзі ААТ «Пружанскае» і «Шані-аграпрадукт». У першай гаспадарцы старшыня райкама ўручыла каштоўныя падарункі перадавіку па адвозцы зялёнай масы, вадзіцелю МАЗа з больш чым 20-гадовым стажам Пятру Шпігуну. Таксама непасрэдна ў полі каля в. Галасяціна Вольга Васільеўна павіншавала з выдатнымі вынікамі камбайнера Сяргея Труша і механізатара Аляксандра Жукава.

На шаняўскіх палетках падарункі былі ўручаны камбайнеру Барысу Гардзейчыку, вадзіцелю Сяргею Жэдзіку і механізатару Васілію Пахачуку, якія, згодна з унутрыгаспадарчай статыстыкай, дасягнулі значных вынікаў на сваіх працоўных месцах.

Алег Сідарэнка. Фота Кацярыны Масік