Воскресенье, 13 октября 2024

«Лемур» вырас і змяніў адрас

811

Добрая навіна для ўладальнікаў свойскай жывёлы: магазін “Лемур” значна павялічыў свае плошчы пасля змены адраса.


Прасторнае памяшканне на вуліцы Свабоды, 9 дазволіла значна пашырыць асартымент. Цяпер тут ёсць усё, што толькі можа спатрэбіцца: ад спецыяльных вільготных сурвэтак да гульнявых комплексаў.

Асаблівай увагі заслугоўвае выбар кармоў. Каты, сабакі, грызуны, птушкі, рыбкі і нават сельскагаспадарчыя жывёлы – для ўсіх знойдуцца ласункі. Акрамя звыклых кармоў прэміум і супер-прэміум класаў, у магазіне ёсць і халісцікі.

Гэта кармы, распрацаваныя для жывёл, зыходзячы з іх патрэбаў, калі б яны жылі ў дзікай прыродзе. А там усе карысныя і пажыўныя рэчывы бяруцца з навакольнага асяроддзя, іх не замяняюць смакавыя дадаткі і сінтэтычныя вітаміны.

У магазіне шмат тавараў беларускіх вытворцаў, што аўтаматычна пацвярджае іх высокую якасць. У апошнія гады айчынныя вытворцы зрабілі вялікі крок наперад цяпер нашы кармы і напаўняльнікі складаюць значную канкурэнцыю замежным аналагам.

Адрас магазіна: г.Пружаны, вул. Свабоды, 9.

Час працы:
аўторак-пятніца —9.30-14.00, 15.00-18.30 гадзін,
субота і нядзеля — 9.00-16.00 гадзін.

Выхадны — у панядзелак.

Але, як сцвярджае гаспадыня Ніна Сіманенка, пры неабходнасці заказаць тавар можна ў любы дзень па нумары +37529-225-60-46. Пры суме заказу больш за 30 рублёў па горадзе дзейнічае
бясплатная дастаўка.


P.S. Такі ж выбар цяпер прадстаўляе і магазін «Zoomarket», які знаходзіцца на вул. Інтэрнацыянальнай (насупраць «Белмаркета»).

https://www.instagram.com/zoo_pruzhany/