Менавіта гэтымі двума словамі апісвае свае эмоцыі ад пачатку службы лейтэнант унутранай службы Канстанцін Станкевіч.
Яшчэ калі вучыўся ў старэйшых класах СШ №1 імя ЧБВА, Косця адназначна вырашыў стаць выратавальнікам. Паўплываў на такое рашэнне хлопца прыклад бацькі Аляксандра Канстанцінавіча, які пайшоў на заслужаны адпачынак з пасады начальніка пажарнай аварыйна-выратавальнай часці №1 г.Пружаны.
І сваё жаданне Станкевіч-малодшы рэалізаваў адразу, імгненна змяніўшы школьную парту на курсанцкую ва Універсітэце грамадзянскай абароны МНС. У якасці спецыялізацыі юнак выбраў факультэт папярэджання надзвычайных сітуацый, дзе, як ён лічыць, атрымаў грунтоўныя веды для далейшай службы ў інспекцыі па наглядзе і прафілактыцы райаддзела па надзвычайных сітуацыях. Да выканання службовых абавязкаў малады лейтэнант прыступае праз некалькі дзён пасля прафесійнага свята пажарных, што лічыць даволі сімвалічным супадзеннем.
— Павага да свайго таты, некаторыя саслужыўцы якога яшчэ носяць форму выратавальнікаў, аўтарытэт навучальнай установы і ўласнае сумленне не дазволяць мне абыякава ставіцца да сваіх абавязкаў,— абяцае Канстанцін Станкевіч. Пацвярджэннем слоў новага супрацоўніка можна лічыць і наяўнасць на яго кіцелі двух медалёў за ўдзел у 2018 і 2019 гадах у рэспубліканскіх парадах да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Відавочна, што такога гонару ўдастойваюцца лепшыя з лепшых.
Алег Сідарэнка, Сяргей Талашкевіч (фота).