Кажуць, што “кветкі без прычыны – прыкмета сапраўднага мужчыны”. Але напярэдадні 8 Сакавіка не набыць букет для каханай або паважанай жанчыны будзе проста недаравальнай памылкай! Не разгубіцца пры выбары і падабраць кветкі на любы густ дапамогуць у магазінах “Кветкі і сувеніры”, якія знаходзяцца па адрасах: вул. Інтэрнацыянальная, у будынку магазіна “Палявы”, і вул.Савецкая, на другім паверсе “Універмага”.

У магазінах прапаноўваецца шырокі выбар кветак: розныя па колерах і гатунках, зрэзаных і ў вазонах, квітнеючых і нават з пладамі! Усё, што патрабуецца ад пакупніка, – расказаць, для каго і з якой нагоды ён шукае прыгожы дадатак да падарунка.

Дарэчы, тут можна выбраць і сам падарунак (ад посуду да вырабаў са скуры) або проста набыць падарункавы сертыфікат на любую суму. Магчымы і безнаяўны разлік.

Парадаваць блізкага чалавека можна і, калі вы знаходзіцеся ў іншым горадзе або зусім не маеце вольнага часу. Для гэтага працуе дастаўка кветак. Заказаць букет можна па нумары +375336079822 або зрабіць гэта праз Viber, WhatsApp або Telegram.

Магазіны працуюць з 8.00 да 20.00 гадзін, а ў пятніцу, суботу і нядзелю — з 8.00 да 21.00 гадзін.

Больш падрабязна азнаёміцца з прадукцыяй можна тут: https://www.instagram.com/flowers__pruzhany/.
На здымку: дапамогуць зрабіць правільны выбар Ірына Байбак, Вольга Свірыдава і Кацярына Неміровіч

P.S. Напярэдадні свята магазін “Кветкі і сувеніры” падрыхтаваў прыемны сюрпрыз для нашых падпісчыкаў. Вы можаце паспытаць шчасця і выйграць адзін з трох прызоў (архідэю, букет цюльпанаў або кошык кветак). Умовы шукайце ў нашай суполцы https://vk.com/publicbudniby.