Вы памятаеце казку “Кветачка-вясёлка”, у якой дзяўчынка выдаткавала шэсць пялёсткаў з сямі на недарэчныя жаданні? І толькі апошні чароўны пялёстак аказаўся самым важным і патрэбным. Менавіта ён прынёс усім дабро і радасць. Многія з вас, напэўна, не раз думалі, што зрабілі б з чароўнымі пялёсткамі? У такім выпадку “раёнка” прапануе вам прыняць удзел у літаратурным конкурсе, прысвечаным 8 Сакавіка.
Ад вас патрабуецца нямногае:

- Прызнацца нам, на якія добрыя справы вы гатовы выдаткаваць сем чароўных пялёсткаў.
- Зрабіць хоць адзін добры ўчынак з пералічаных.
- Выразаць кветачку, якая размешчана на газетцы-дзетцы за 24 лютага, наклеіць яе на ліст і ўпісаць у адзін з пялёсткаў лепшую, на ваш погляд, рысу характару сапраўднага чалавека.
- Свае лісты з паметкай “Кветачка для матулі” адправіць у рэдакцыю, якая знаходзіцца па адрасе: г.Пружаны, вул. Чырвонаармейская, 78.
Агульнымі намаганнямі мы складзём самыя прыгожыя “букеты” добрых спраў для матуль.
Сем аўтараў лепшых прызнанняў атрымаюць падарункі ад “Раённых будняў”, а лепшы твор будзе надрукаваны ў наступным выпуску “Газеткі-дзеткі”.
Лісты прымаюцца да 5 сакавіка.