Среда, 15 января 2025

Куды падзець буйнагабарытнае смецце? Адказ далі ў «Камунальніку»

230

У апошні час жыхары нашага раёна ўсё часцей задаюцца пытаннем аб тым, куды падзець буйнагабарытныя адходы. У сувязі з гэтым мы вырашылі паразмаўляць з намеснікам дырэктара КУВП «Камунальнік» па ідэалагічнай і інфармацыйнай рабоце Аляксандрам Кандрацюком, які расказаў, дзе знаходзяцца месцы для збору падобнага смецця, як яны вывозяцца прадпрыемствам з розных сельскіх населеных пунктаў і што будзе, калі пазбавіцца ад гэтага смецця ў неўстаноўленых месцах.

— На тэрыторыі Пружанскага раёна вызначана два месцы для збору буйнагабарытных камунальных адходаў: палігон ЦБА г.п. Ружаны і палігон ЦБА пас. Інтэрнацыянальны. Прыём падобных адходаў ажыццяўляецца на бязвыплатнай аснове. Пры пазапланавым вывазе буйнагабарытнага смецця чалавек павінен пакінуць заяўку па тэлефоне 7-11-01 і зрабіць аплату па дзеючых тарыфах прадпрыемства (у сярэднім 19 руб./гадзіна; 0,9 руб./км). У далейшым утылізацыя адбываецца ў залежнасці ад віду смецця, напрыклад, будаўнічыя адходы здрабняюцца і могуць выкарыстоўвацца для падсыпкі дарог. У сваю чаргу ў сельскай мясцовасці Пружанскім КУВП «Камунальнік» буйнагабарытнае смецце вывозіцца згодна з распрацаванымі графікамі планава-рэгулярнай санітарнай ачысткі і не радзей аднаго разу ў год. Таксама адходы бытавой тэхнікі і электроннага абсталявання прымаюцца прадпрыемствам па адрасе: г. Пружаны, вул. Свабоды, 73а. А кампаніяй ААТ «Брэст-ВТІ» адкрыты стацыянарны пункт па адрасе: г. Пружаны, вул. Р. Шырмы, 59, дзе выкупляецца ў грамадзян тэхніка, якая страціла свае спажывецкія ўласцівасці, ажыццяўляецца збор элементаў сілкавання і трубчастых лямпаў. Акрамя гэтага, такія ж элементы тэхнікі прымае і экалагічнае таксі, якое таксама працуе ў нашым раёне. Выклікаць яго можна па тэлефоне мабільнай сеткі +37533-344-43-31 ці пакінуўшы заяўку на сайце https://belvti.by/.

У выпадку выкіду насель-ніцтвам буйнагабарытных адходаў на кантэйнерныя пляцоўкі, не прызначаныя для гэтага, парушальнікі будуць прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці па частцы 3 артыкула 16.44 КоАП Рэспублікі Беларусь, дзе прапісана, што парушэнне заканадаўства аб абыходжанні з адходамі цягне накладанне штрафу да 30 базавых велічынь, — адзначыў Аляксандр Мікалаевіч.

Руслан Басак