Каманда валейбалістаў-аматараў з Пружанскага раёна вярнулася пераможцай з Кубка старшыні Камянецкага райвыканкама па валейболе.
Валейбольныя разборкі разгарнуліся на базе спартыўнай залы з басейнам для школ Камянца. Сапернічалі чатыры каманды, якія прадстаўлялі Жабінку, Камянец, Пружаны і Пінск.
Па выніках спаборніцтваў Кубак старшыні Камянецкага райвыканкама паехаў у Пружаны. Пра зладжанасць нашай зборнай і яе накіраванасць на перамогу гаворыць той факт, што пружанцы правялі ўсе гульні без замен.
Як расказала дырэктар РФСК «Мухавец» Вікторыя Шаманава, у складзе каманды гуляюць спартсмены-аматары з Пружан і аг. Клепачы.
Уладзіслаў Шпарла