Воскресенье, 19 января 2025

Крокі да поспеху

313

У Рэспубліцы Беларусь працягваецца паспяхова рэалізоўвацца Дзяржаўная праграма «Здароўе народа і дэмаграфічная бяспека» на 2021 — 2025 гады.

На падставе праграмы, якая зацверджана Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 19 студзеня 2021 г. № 28, дзякуючы падтрымцы Кіраўніка дзяржавы, на баланс ЦРБ зноў паступілі дзве новыя машыны хуткай дапамогі МАЗ «Купава» беларускай вытворчасці. Нагадаем, што ў канцы жніўня бягучага года адна новая хуткая таксама папоўніла аўтапарк аддзялення хуткай дапамогі.

— На дадзены момант у аддзяленні знаходзіцца 7 аўтамабіляў, тэрмінам эксплуатацыі да 5 гадоў. Гэта сапраўдны прарыў у хуткім і якасным абслугоў-ванні насельніцтва раёна. Цяпер на лініі працуе пяць брыгад, а два аўтамабілі знаходзяцца ў рэзерве і выкарыстоўваюцца пры выездах на аддаленыя ўчасткі Шарашэўскай і Ружанскай зон. Адпаведна ўсе новыя аўто будуць працаваць на асноўнай лініі, а ранейшыя сыдуць у рэзерв. Гэта не значыць, што яны патрабуюць рамонту, проста прынята рашэнне новыя хуткія паставіць на асноўны паток, — адзначыў загадчык аддзялення хуткай дапамогі Уладзіслаў Пекач.

Згодна з тэхнічнымі патрабаваннямі, прапісанымі Міністэрствам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, новыя хуткія аснашчаны ўсім неабходным абсталяваннем: шыны, насілкі, крэслы і г.д. А ўсёй медыцынскай камплектацыяй займаецца ўжо раённая бальніца. На сённяшні дзень усё абсталяванне закуплена, таму зусім хутка аўтамабілі выйдуць на лінію, каб на справе прадэманстраваць свае магчымасці.

За апошнія два гады атрыманы чатыры новыя хуткія, што істотна мяняе якасць аказання экстранай медыцынскай дапамогі насельніцтву раёна. Гэта яшчэ раз падкрэслівае, што падтрымка Прэзідэнта краіны і кантроль за выкананнем Дзяржаўных праграм знаходзяцца на самым высокім узроўні.

Ірына Велясевіч. Фота аўтара