Яна, цяпер ужо ў якасці рэкламнага роліка, прынесла Пружанскаму малочнаму камбінату чарговую ўзнагароду.
Напрыканцы мінулага года ўпершыню быў абвешчаны конкурс рэкламных відэаролікаў арганізацый Упраўлення спраў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Для ўдзелу прымаліся пастановачныя відэа, што былі зроблены ў 2022 годзе і рэкламавалі пэўны від прадукцыі, работ, паслуг той ці іншай арганізацыі.
На разгляд кампетэнтнага журы, у склад якога ўвайшлі супрацоўнікі тэлебачання, МАРГ, спецыялісты па сувязях з грамадскасцю, рэкламных і PR-службаў, работнікі культуры, было прадстаўлена 64 работы.
Пры ацэнцы конкурснага відэа асаблівая ўвага надавалася адпаведнасці зместу заяўленай тэме, яе раскрыццё, даступнасць ідэі, арыгінальнасць, афармленне, мантажныя прыёмы, гукавы дызайн і многае іншае.
ААТ «Пружанскі малочны камбінат» прадставіла на конкурс невялікае відэа, зробленае па матывах песні «Краіна малака», так званы сніпет — фрагмент кліпа, які коратка раскрывае яго сутнасць. Журы высока ацаніла відэа — і ў выніку рэкламны ролік малочнага камбіната размясціўся на другім месцы.
Урачыстая цырымонія ўручэння ўзнагарод адбылася ў Мінску падчас пасяджэння калегіі Упраўлення спраў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
Уладзіслаў Шпарла. Фота і відэа «Пружанскага малочнага камбіната»