Пятница, 17 января 2025

Кожны трэці работнік ААТ «Агра-Калядзічы» — прадстаўніца прыгожай паловы чалавецтва

812

Жаночы калектыў МТФ «Сілічы» — адзін з самых вялікіх у ААТ
«Агра-Калядзічы». Працуюць тут аператары Т.М.Нарыкіна, Т.А. Скрабец, брыгадзір А.М.Паляшчук, аператары М.В.Зяйналава і І.І.Харко (на здымку злева направа), а таксама аператары С.В.Кусік, Н.С.Сухарукава, С.А.Паляшчук, М.М.Капчэля і В.А.Аксюцік. Штодня жаночы калектыў здае амаль 8 тон малака і практычна ўвесь аб’ём — гатункам «экстра».

Больш за два дзесяцігоддзі працуе цялятніцай Святлана Васільеўна Бунас. Вопытная работніца зараз на МТФ «Руднікі» даглядае 150 цялят, і па выніках сваёй працы жанчына заўсёды ў ліку перадавікоў гаспадаркі.
Як зазначае Святлана Віктараўна, на такую работу нельга ісці з дрэнным настроем, усмешка не перашкодзіць і падчас працы.

Ветурач Г.В.Буян і тэхнік па племянной справе Т.Г.Васюковіч.

Заўсёды дакладнасцю і дасканаласцю ў выкананні сваіх абавязкаў вылучаецца дыспетчар В.А.Русак. А яшчэ Вольга Аляксееўна — шматдзетная мама.

Маладыя ветфельчары А.Р.Казак, М.Г.Шаўчук, Н.М.Міхайлава, Г.Д.Мажэйка і селекцыянер Ю.М. Кашко толькі-толькі прыехалі працаваць у ААТ «Агра-Калядзічы». Але тое, як узяліся яны за справу, дае падставу для ўпэўненасці, што вопыт яны набудуць хутка.

Аператары МТК «Калядзічы-1100» Н.М.Крахмаль, Г.П.Дзенісейка і Н.М.Жур рыхтуюцца да сваёй змены.

Падрыхтаваў Алег Сідарэнка.

Больш падрабязна пра гаспадарку і ролю жанчын у ёй чытайце ў нумары газеты за 6 сакавіка.