Як паведаміў намеснік начальніка РАСК Аляксандр Марчук, за мінулы тыдзень супрацоўнікамі аддзела было ўзбуджана восем крымінальных спраў.

Фінансавае становішча можна паправіць па-рознаму. Нехта шукае больш прыбытковую работу, другі — падзаробак да асноўнай працоўнай дзейнасці, трэці адкрывае сваю справу. А двое непрацуючых жыхароў Пружан пайшлі іншым шляхам: са двара дома ў райцэнтры яны ўкралі конны культыватар, тры бараны, металічныя козлы для распілоўкі дроў. Сваімі злачыннымі дзеяннямі злодзеі прычынілі ўладальніку маёмасці матэрыяльны ўрон на суму звыш 300 рублёў.
Цяпер злачынцаў можа чакаць да чатырох гадоў пазбаўлення волі.