Раённыя будні» сумесна з раённым аддзяленнем Фонду міру працягвае патрыятычны конкурс «Нам у спадчыну…», прысвечаны 80-й гадавіне Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.
Па 1 мая чакаем публіцыстычных работ розных жанраў, але аб’яднаных адной тэматыкай — «Нам у спадчыну засталася гісторыя, якую мы павінны памятаць». У рамках конкурсу прымаюцца творы на тэму Вялікай Айчыннай вайны. Гэта могуць быць гістарычныя даследаванні, звесткі пра сваякоў-ветэранаў, падзеі ваенных гадоў на тэрыторыі Пружаншчыны, успаміны сведкаў, невядомыя апавяданні і шмат іншага. Усё залежыць ад фантазіі аўтара (групы аўтараў).
Да ўдзелу запрашаем усіх жадаючых, незалежна ад узросту, прафесіі і сацыяльнага паходжання, аўтараў і цэлыя калектывы — вучнёўскія або працоўныя.
На працягу двух месяцаў найбольш грунтоўныя работы будуць публікавацца на старонках «раёнкі» пад адпаведнай рубрыкай, каб чытачы маглі таксама аддаваць свае галасы за той ці іншы твор.
У конкурсе будзе толькі адна намінацыя «Лепшая публікацыя» з уручэннем Гран-пры і трох заахвочвальных прэмій у памеры 100, 60 і 40 рублёў.
Работы саіскальнікі павінны дасылаць на папяровых носьбітах на адрас: 224145, г. Пружаны, вул. Чырвонаармейская, 78 або ў электронным варыянце на пошту: rrbud2@brest.by.
Абавязкова ўкажыце імя і прозвішча, а таксама кантактны тэлефон.