Традыцыйна напярэдадні гадавіны вываду савецкіх войскаў з Афганістана ДТСААФ праводзіць спаборніцтвы па стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі сярод пярвічак таварыства ў гонар нашых землякоў, якія загінулі падчас выканання інтэрнацыянальнага абавязку.
Сёлета за прызы таварыства спаборнічала шэсць каманд, сярод якіх першае месца занялі стралкі СШ №5. У гэтай камандзе вельмі высокі вынік паказала Маргарыта Галаўніцкая, якой прадстаўнік ДТСААФ С.П.Махвіч уручыў дыплом самага трапнага стралка. Мяркуецца, што Маргарыта, дзякуючы сваім здольнасцям, зможа годна абараніць гонар раёна на абласных спаборніцтвах.
Другое месца ў турнірнай табліцы заняла каманда СШ №1: яна на некалькі балаў апярэдзіла стралкоў з гімназіі, якім было прысуджана трэцяе месца. Усім прызёрам таксама былі ўручаны дыпломы ДТСААФ і каштоўныя падарункі.
Алег Сідарэнка, фота аўтара.