16 сакавіка ў Брэсцкім абласным цэнтры творчасці дзяцей і моладзі адбыўся чарговы штогадовы абласны фінал па інтэлектуальнай гульні «Што? Дзе? Калі?» сярод вучняў 7-9 класаў (ювеналы). Наш раён прадстаўлялі дзве каманды: «Бліцкрыг» (СШ №5) і «Школьцы» (СШ №3).
Усяго ў турніры прыняло ўдзел 46 лепшых каманд з усіх раёнаў вобласці, а таксама з Брэста, Пінска, Баранавіч. Канкурэнтная барацьба была ўпартай і годнай.
У выніку другое месца ў абласным фінале заняла каманда інтэлектуалаў СШ №5 «Бліцкрыг», якая саступіла ўсяго 1 бал камандзе г. Кобрына. Гэта дало нам права ўдзельнічаць у рэспубліканскім фінале па інтэлектуальных гульнях у сваёй узроставай катэгорыі, які пройдзе ў г. Магілёве ў канцы сакавіка.
Да поспеху каманду прывялі яе ўдзельнікі: Ганна Сахарук, Вячаслаў Канашэвіч (капітан), Андрэй Семянчук, Андрэй Карэтка, Ягор Гаўрылюк (на здымку злева — направа) і Аляксандр Протас, а таксама наш настаўнік-трэнер Юрый Уладзіміравіч Ляўчук.
Вячаслаў Канашэвіч, вучань 9 класа СШ № 5, капітан каманды.