
Былы педагог Надзея Васільеўна Ламака, якая жыве ў адной са шматпавярховак па вуліцы Заводскай, увесь свой творчы патэнцыял рэалізуе ў афармленні прыдамавой тэрыторыі, прыдумляючы ўсё новыя і новыя кампазіцыі з кветак. З дапамогай іх яркіх фарбаў 82-гадовая жанчына імкнецца паказаць, які маляўнічы наш свет, прывівае любоў дзяцей да прыроды. Пенсіянерка зазначае: «Я паважаю работнікаў камунальнай службы і стараюся дапамагчы ў іх нялёгкай працы, каб наш горад быў яшчэ прыгажэйшым. Як гаварыў наш Прэзідэнт, трэба, каб кожны на сваім кавалачку зямлі рабіў сваю справу, – і будзе вынік».
Кацярына Масік, фота аўтара