Дарагія працаўнікі вёсак і работнікі перапрацоўчай прамысловасці, ветэраны сельскагаспадарчай галіны Пружаншчыны!
Прыміце самыя шчырыя і сардэчныя віншаванні з нагоды прафесійнага свята — Дня работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу!
Гэтае свята аб’ядноўвае ўсіх, хто жыве і працуе на зямлі, шчыруе ў жывёлагадоўлі і, нягледзячы на цяжкасці, займаецца раслінаводствам і вырошчваннем жывёлы, доглядам пасеваў, перапрацоўкай сыравіны.
Ад вынікаў працы хлебаробаў, жывёлаводаў, механізатараў, спецыялістаў многіх іншых прафесій залежаць наша ўпэўненасць у заўтрашнім дні, харчовая бяспека раёна, вобласці, краіны. Дасягненні працаўнікоў Пружаншчыны сёлета былі адзначаны на самым высокім узроўні, і гэта ўсяляе аптымізм і веру ў будучыню.
Нізкі паклон усім працаўнікам вёскі, ветэранам, перадавікам вытворчасці за самаадданую працу і вернасць сялянскаму абавязку. Шчыра жадаем вам моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту і новых працоўных поспехаў на карысць Пружанскага раёна і Рэспублікі Беларусь!
Міхаіл Грышкевіч, старшыня Пружанскага райвыканкама
Мікалай Кудравец, старшыня Пружанскага раённага Савета дэпутатаў