Суббота, 26 апреля 2025

Кіраўнікі аграпрамысловых прадпрыемстваў раёна пра асноўныя тэзісы селектарнай нарады і планы на будучыню

563

Аляксандр Пішч, дырэктар ААТ «Агра-Калядзічы»:

— Мы разумеем, наколькі тое, пра што гаварыў Аляксандр Лукашэнка на селектарным пасяджэнні ў аўторак, важна і актуальна.

Сапраўды, мы павінны падчас сёлетняга жніва паказаць не толькі паскораныя тэмпы ўборкі, але і, зразумела, належную якасць, ад якой, як адзначаў і Кіраўнік дзяржавы, у першую чаргу, будзе залежаць харчовая бяспека нашай краіны.

ААТ «Агра-Калядзічы» ў гэтым сезоне патрэбна ўбраць збожжавыя і зернебабовыя на плошчы 1860 га, на дадзены момант убрана амаль 40%. Ураджайнасць пакуль радуе — 50 ц/га (у мінулым годзе была 48,9 ц/га). І гэта надае ўпэўненасці, што даручэнні Прэзідэнта будуць выкананы ў поўным аб’ёме і ўборка будзе праведзена на высокім узроўні.

Пётр Білецкі, дырэктар ААТ «Мурава»:

— Сёння час нам дыктуе свае ўмовы, і мы павінны прыкласці ўсе намаганні для таго, каб своечасова зрэагаваць на выклікі звонку. Патрэбна ў поўным аб’ёме і нават з запасам выканаць дзяржзаказ, пры гэтым збожжа павінна быць якасным.

Канечне, пры выкананні плана па ўборцы не трэба забываць пра людзей. На гэта звяртаў увагу і Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка. Бо менавіта адказныя і ўмелыя працаўнікі з’яўляюцца закладам добрага ўра-джаю і дабрабыту краіны ў цэлым. У ААТ «Мурава» працуюць людзі шчырыя і сумленныя. І жніво-2022 гэта пацвярджае: ужо сабрана 2356 тон зерня пры ўраджайнасці 50,8 ц/га. Будзем спадзявацца, што і надалей ні «чалавечы фактар», ні тэхніка не падвядуць і наша дзяржава будзе забяспечана харчаваннем.

Падрыхтаваў Вадзім Раўнейка