Воскресенье, 18 января 2026

Кіраўнік спраў Прэзідэнта Валерый Іваноў сёння пабываў на малочным камбінаце

1 088

Кіраўнік спраў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Валерый Іваноў на Пружанскім малочным камбінаце сустрэўся з актывам раёна, кіраўнікамі прадпрыемстваў і арганізацый, супрацоўнікамі камбіната.

У самым пачатку сустрэчы Валерый Мікалаевіч азнаёміў прысутных з эканамічным палажэннем Брэсцкага рэгіёна, больш увагі надаў Пружаншчыне, а таксама развіццю камбіната. Адзначыў, што ў бліжэйшыя год-два магутнасці і плошча прадпрыемства будзе павялічана за лік далучэння сельгаспрадпрыемства, а таксама мадэрнізацыі вытворчасці.

Далей Валерый Іваноў больш падрабязна спыніўся на новай рэдакцыі праекта Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, тлумачыў папраўкі і новыя артыкулы. Адзначыў, што канстытуцыйнай камісіяй прымаюцца прапановы ад грамадзян, грамадскіх арганізацый па ўнясенні паправак. Нагадаў, што напрыканцы лютага пройдзе рэферэндум, на які трэба абавязкова прыйсці і прагаласаваць за будучае нашай краіны.

Затым Валерый Іваноў адказаў на пытанні ўдзельнікаў сустрэчы.

Віктар Ільюшчанка, фота аўтара. Сюжэт тэлерадыёкампаніі «Брэст»