Суббота, 18 января 2025

Кіраўніцтва раёна віншуе з прафесійнымі святамі работнікаў СМІ, паліграфічнай галіны і сувязі Пружаншчыны!

438

Паважаныя работнікі сродкаў масавай інфармацыі, паліграфічнай галіны, сувязі Пружаншчыны!

Прыміце самыя шчырыя віншаванні з вашымі прафесійнымі святамі!

Гэтыя два святы аб’ядноўваюць усіх, хто сваёй стваральнай працай забяспечвае адзіную інфармацыйную прастору, задае маральныя арыенціры, фарміруе здаровую грамадскую думку.

Сёння на вас, супрацоўнікаў сродкаў масавай інфармацыі, спецыялістаў, якія забяспечваюць функцыянаванне камунікацыйных сістэм, распаўсюджваюць газету, ускладзена важная місія: данесці да чалавека праўдзівую інфармацыю, якая надасць энергіі для тварэння, умацуе веру ў будучыню, узмоцніць пачуццё патрыятызму.

Мы ўдзячныя вам за важкае і аргументаванае слова, сумленнасць і добрапрыстойнасць, вернасць прафесіі і актыўную грамадзянскую пазіцыю.

Жадаем вам моцнага здароўя, дабрабыту, крэатыўных ідэй, новых творчых праектаў і дасягненняў.

Хай з кожным днём расце давер і любоў чытачоў, павялічваецца колькасць удзячных слухачоў і аматараў вашай творчасці. Хай журналісцкае слова служыць дабру і стварэнню!

Міхаіл Грышкевіч, старшыня Пружанскага райвыканкама.
Мікалай Кудравец, старшыня Пружанскага раённага Савета дэпутатаў.