Паважаныя работнікі і ветэраны будаўнічай галіны Пружаншчыны!
Віншуем вас з Днём будаўніка!
Вашы праца і талент змяняюць да лепшага аблічча гарадоў і вёсак, робяць іх утульнымі і камфортнымі, дапамагаюць нашаму раёну развівацца: ствараецца сучасная сацыяльная і транспартная інфраструктура, уводзяцца ў строй новыя жылыя дамы, добраўпарадкоўваецца грамадская прастора.
Ва ўсё, што створана вамі: інжынерамі, праекціроўшчыкамі, рабочымі, спецыялістамі, — укладзены не толькі сілы і веды. У кожным будаўнічым аб’екце — цеплыня вашых рук, любоў да роднай зямлі.
Жадаем, каб і надалей дасягненні нашых будаўнікоў не проста ўпісваліся ў ландшафт Пружаншчыны, а станавіліся яго славутасцямі.
Новых поспехаў, перспектыўных праектаў, зладжанай працы, ажыццяўлення самых смелых архітэктурных задум. Будуйце на стагоддзі!
Здароўя вам, вашым сем’ям, шчасця і дабрабыту!
Міхаіл Грышкевіч, старшыня Пружанскага райвыканкама.
Мікалай Кудравец, старшыня Пружанскага раённага Савета дэпутатаў.