Суббота, 13 июня 2026

Кіраўніцтва раёна віншуе з Днём пагранічніка

234

Паважаныя воіны-пагранічнікі і ветэраны пагранічнай службы Пружаншчыны!

Прыміце шчырыя віншаванні з нагоды прафесійнага свята!

Ахова і ўмацаванне дзяржаўнай граніцы былі і застаюцца найважнейшай гарантыяй нацыянальнай бяспекі краіны, а служба на граніцы — сур’ёзнай школай патрыятызму і вернасці Айчыне.

Сёння пагранічнікі не толькі абараняюць рубяжы нашай Радзімы, але і стаяць шчытом на шляху не менш сур’ёзных пагроз — тэрарызму і кантрабанды, наркатрафіку і нелегальнай міграцыі.

Выкананне гэтых складаных задач пад сілу толькі прафесіяналам з лепшымі чалавечымі якасцямі — сілай волі і духу, адвагай і цярпеннем. Да ліку такіх, несумненна, адносяцца і пагранічнікі.

Паважаныя нашы абаронцы, ваш службовы шлях, ваша жыццё — прыклад адказнасці і прыстойнасці, найвышэйшага прафесіяналізму і кампетэнтнасці, глыбокай адданасці справе. Перакананы, што і ў далейшым вы будзеце граматна і аператыўна вырашаць адказныя дзяржаўныя задачы па абароне нацыянальных інтарэсаў рэспублікі, сумленна служыць Айчыне, сваёй працай умацоўваючы эканамічны дабрабыт і палітычную стабільнасць нашай краіны.

У гэты святочны дзень прыміце шчырыя словы ўдзячнасці за смеласць і мужнасць, вернасць воінскаму абавязку і адданасць Радзіме, ахову дзяржаўных граніц і мірнае жыццё сотняў тысяч нашых землякоў.

Жадаем вам моцнага здароўя, павагі і разумення навакольных, невычэрпнага аптымізму і сямейнага дабрабыту. Няхай вашы сіла і мужнасць забяспечваюць устойлівую жыццёвую пазіцыю і дазваляюць знаходзіць правільнае рашэнне ў любым пытанні.

Міхаіл Грышкевіч, старшыня Пружанскага райвыканкама.
Мікалай Кудравец, старшыня Пружанскага раённага Савета дэпутатаў.