Воскресенье, 13 октября 2024

Кіраўніцтва раёна віншуе супрацоўнікаў і ветэранаў органаў унутраных спраў Пружанскага раёна з Днём міліцыі

415

Паважаныя супрацоўнікі і ветэраны органаў унутраных спраў Пружанскага раёна!

Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам — Днём міліцыі!

Прафесія, якой вы прысвяцілі сваё жыццё, — высакародная і ганаровая. Увасабляючы справядлівасць, надзейнасць і бяспеку, вы робіце важкі ўнёсак у захаванне стабільнасці ў грамадстве, умацаванне суверэнітэту і незалежнасці Рэспублікі Беларусь.

Штодзень знаходзячыся на перадавым краі барацьбы са злачыннасцю, абароне правапарадку, вы дэманструеце ўзоры стойкасці, крэпасці духу, самаадданасці, вернасці абавязку і прысязе, смеласць і прафесіяналізм.

Ужываючы назапашаны вопыт і веды, супрацоўнікі органаў унутраных спраў Пружаншчыны забяспечваюць належны ўзровень грамадскай бяспекі, абараняюць людзей ад злачынных замахаў, тым самым ствараючы спрыяльныя і камфортныя ўмовы для жыццядзейнасці рэгіёна.

Упэўнены, што асабісты састаў органаў унутраных спраў будзе і надалей эфектыўна адказваць на ўсе выклікі і пагрозы, з гонарам і годнасцю служыць Айчыне.

Асаблівыя словы падзякі адрасуем ветэранам органаў унутраных спраў. Упэўнены, што закладзеныя вамі шматгадовыя традыцыі, назапашаны вопыт і ў далейшым будуць служыць стымулам для добрасумленнай і эфектыўнай работы цяперашніх вартавых парадку.

У гэты святочны дзень жадаем вам моцнага здароўя, невычэрпнай энергіі, бадзёрасці духу, поспехаў у нялёгкай, але вельмі важнай службе на карысць любімай Пружаншчыны і роднай краіны. Міру, дабра, шчасця вам і вашым сем’ям!

Старшыня Пружанскага райвыканкама Міхаіл Грышкевіч

Старшыня Пружанскага раённага Савета дэпутатаў Мікалай Кудравец