Суббота, 13 апреля 2024

Кіраўніцтва раёна віншуе вучняў і студэнтаў, бацькоў, настаўнікаў і выкладчыкаў з Днём ведаў і пачаткам новага навучальнага года

243

Паважаныя вучні і студэнты, бацькі, настаўнікі і выкладчыкі Пружаншчыны!

Прыміце самыя шчырыя віншаванні з Днём ведаў і пачаткам новага навучальнага года!

Якасная адукацыя для чалавека — гэта ўпэўненасць у сваіх сілах і надзейны ключ да паспяховай кар’еры, а для краіны — аснова стабільнага развіцця і эканамічнай самастойнасці. Таму адукацыя была і застаецца найважнейшай стратэгічнай галіной у нашай дзяржаве, дзе робяць усё, каб яна адпавядала не толькі цяперашнім рэаліям, але і заўтрашняму дню.

Безумоўна, для дынамічнага развіцця і росквіту краіны мала, каб чалавек атрымаў адукацыю: неабходна жаданне добрасумленна працаваць і сваёй працай прыносіць карысць грамадству. Для гэтага з ранняга ўзросту дзецям трэба прывіваць любоў да гістарычнага мінулага і культуры беларусаў, іх дасягненняў, гордасць за свой народ і малую радзіму.

Няхай новы навучальны год будзе цікавым, дынамічным, плённым, насычаным падзеямі, поўным новых перамог і здзяйсненняў!

У гэты святочны дзень жадаем усім вучням і студэнтам захапляльнага падарожжа па свеце ведаў, энтузіязму, мэтанакіраванасці, педагогам — рэалізацыі творчых задум, прафесійных дасягненняў, бацькам — цярпення, бадзёрасці духу і радасці ад поспехаў сваіх дзяцей.

Моцнага ўсім здароўя, дабрабыту, аптымізму і ўдачы!

Міхаіл Грышкевіч, старшыня Пружанскага райвыканкама
Мікалай Кудравец, старшыня Пружанскага раённага Савета дэпутатаў