Дарагія пружанцы!
Усесаюзнаму ленінскаму камуністычнаму саюзу моладзі спаўняецца 105 гадоў!
За гэтай шаноўнай лічбай стаіць гісторыя першай у свеце сацыялістычнай дзяржавы. І ў тым стваральным руху Краіны Саветаў вялікую ролю адыграў камсамол — унікальная маладзёжная арганізацыя, якая аб’яднала розныя сацыяльныя пласты маладых людзей для выканання задач, якія ставіла Радзіма.
Камсамолу літаральна на маршы давялося адначасова і вучыцца, і на практыцы ажыццяўляць задуманае. Старэйшаму пакаленню, выхаванцам камсамолу, ёсць што ўспомніць і чым ганарыцца. Вы былі аб’яднаны моцным братэрствам, прыгожым юнацтвам, узнёслай мэтай. Але галоўнае — камсамол звязаў на доўгія гады радасцю сумесных спраў і дасягненняў, сапраўдным пачуццём таварыства.
Змяняецца краіна, грамадства, у жыццё ўступаюць юнакі і дзяўчаты, якім патрэбна як і старэйшаму пакаленню вучыцца і працаваць, змагацца і перамагаць у імя Айчыны ўжо пад сцягам Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі, які стаў пераемнікам ВЛКСМ.
Жадаем усім моцнага здароўя, аптымізму, рэалізацыі самых дзёрзкіх планаў!
Міхаіл ГРЫШКЕВІЧ, старшыня Пружанскага райвыканкама.
Мікалай КУДРАВЕЦ, старшыня Пружанскага раённага Савета дэпутатаў.