Шаноўныя настаўнікі, работнікі сферы адукацыі, ветэраны педагагічнай працы!
Прыміце шчырыя віншаванні з Днём настаўніка — святам, якое напоўнена глыбокай пашанай да вашай высакароднай прафесіі.

Сістэма адукацыі заўсёды мела стратэгічнае значэнне для нашай краіны. Стаўка на веды, талент, інтэлект — аснова сацыяльнага прагрэсу і развіцця чалавечага патэнцыялу.
Менавіта таму ў нашай краіне і ствараюцца ўсе патрэбныя ўмовы для павышэння якасці адукацыі, паўнавартаснага ўсебаковага развіцця нашых дзяцей і моладзі. Укараняюцца самыя новыя метады навучання, мадэрнізуецца навучальная і матэрыяльна-тэхнічная база ўстаноў.
Педагогі Пружаншчыны сваімі прафесійнымі поспехамі, нястомнай працай і пастаянным творчым пошукам робяць годны ўнёсак у развіццё сістэмы адукацыі, выхаванне падрастаючага пакалення, а значыць — у росквіт нашый краіны. Велізарнае дзякуй вам за цярплівасць, любоў да дзяцей і адданасць сваёй прафесіі.
Асобныя словы падзякі адрасуем педагогам старэйшага пакалення, якія захоўваюць лепшыя традыцыі айчыннай адукацыі і перадаюць свае мудрасць, веды і неацэнны вопыт маладым калегам.
Шчыра жадаем усім моцнага здароўя, шчасця, поспехаў у педагагічнай працы, крэатыўных ідэй і іх увасаблення. Няхай вашы вучні цешаць вас сваімі перамогамі і дасягненнямі!
Міхаіл Грышкевіч, старшыня Пружанскага райвыканкама.
Мікалай Кудравец, старшыня Пружанскага раённага Савета дэпутатаў.
