Пятница, 17 января 2025

Кіраўніцтва раёна віншуе мужчын, тат і дзядуль з Днём бацькі!

399

Паважаныя мужчыны, таты і дзядулі!

Шчыра віншуем вас з Днём бацькі!

Свята, якое атрымала афіцыйны статус зусім нядаўна, ужо знайшло водгук у беларускім грамадстве.

Дзень бацькі накіраваны на захаванне і ўмацаванне традыцыйных сямейных каштоўнасцяў, павышэнне значнасці абодвух бацькоў у выхаванні дзяцей, знак павагі і прызнання ролі бацькі ў сям’і.

Быць бацькам — не толькі радасць, але і вялікая адказнасць. Выхаванне дзіцяці, надзейнасць і ўпэўненасць у сям’і немагчымы без клапатлівага галавы сямейства, абавязак якога — быць апорай для блізкіх, добрым прыкладам для сваіх дзяцей, сябрам, памочнікам і настаўнікам. Асабісты мужчынскі прыклад паважлівага стаўлення да маці, бацькоўскай адказнасці — гарантыя выхавання дзяцей годнымі членамі грамадства.

У гэты дзень у нас з’явілася добрая магчымасць выказаць падзяку бацькам за іх мужнасць і надзейнасць, за неацэнны жыццёвы вопыт і мудрасць.

Асаблівай павагі заслугоўваюць шматдзетныя бацькі, і тыя, хто выхоўвае дзяцей самастойна.

Жадаем усім мужчынам, якія чуюць слова «тата», моцнага здароўя, поспехаў, дабрабыту і аптымізму. Няхай самай вялікай узнагародай для кожнага з вас стануць вашы шчаслівыя сем’і, любячыя і разумныя дзеці, клапатлівыя ўнукі!

Міхаіл ГРЫШКЕВІЧ, старшыня Пружанскага райвыканкама.
Мікалай КУДРАВЕЦ, старшыня Пружанскага раённага Савета дэпутатаў.