Паважаныя работнікі і ветэраны падатковых органаў Пружаншчыны!
Шчыра віншуем з прафесійным святам!

Вашы прафесіяналізм, настойлівасць, адказнасць і скрупулёзнасць дазваляюць паспяхова спраўляцца з сур’ёзнымі задачамі, якія ставяцца перад падатковай службай, — забеспячэннем фінансавага дабрабыту і эканамічнай стабільнасці Пружаншчыны.
Мы шануем тое, што вы ўвесь час удасканальваеце сваю дзейнасць у рашэнні пытанняў справядлівага падаткаабкладання і папярэджанні падатковых злачынстваў. Упэўнены, што і ў надалей кампетэнтнасць і адказнасць дапамогуць эфектыўна спраўляцца з важнымі задачамі, пастаўленымі перад вашай службай.
Жадаем вам моцнага здароўя, сямейнага шчасця, дабрабыту, гармоніі і поспехаў у прафесійнай дзейнасці на карысць роднага раёна, Брэстчыны і Беларусі.
Міхаіл Грышкевіч, старшыня Пружанскага райвыканкама
Мікалай Кудравец, старшыня Пружанскага раённага Савета дэпутатаў