Суббота, 24 мая 2025

Кіраўніцтва Пружанскага раёна віншуе з прафесійным святам работнікаў і ветэранаў землеўпарадкавальнай і картографа-геадэзічнай службы

123

Паважаныя работнікі і ветэраны землеўпарадкавальнай і картографа-геадэзічнай службы!

Віншуем вас з прафесійным святам!

Землеўпарадкаванне, геадэзія і картаграфія заўсёды мелі важнае агульнадзяржаўнае значэнне, і на ўсіх этапах развіцця нашай краіны работы былі накіраваны на павышэнне эфектыўнасці выкарыстання і аховы зямельных рэсурсаў, геадэзічнае і картаграфічнае забеспячэнне рэалізацыі задач у эканоміцы, навуцы і абароне Беларусі.

Работнікі землеўпарадкавальнай службы выконваюць самыя розныя задачы ў сферы ўдасканалення зямельных адносін, менавіта таму вашы адказнасць і вопыт, прафесіяналізм і любоў да роднай зямлі з’яўляюцца залогам захавання і клапатлівага выкарыстання зямельных рэсурсаў. Без работы геадэзістаў і картографаў немагчымы эфектыўны пошук і разведка карысных выкапняў, праектаванне і будаўніцтва ў шматлікіх галінах народнай гаспадаркі.

Віншуем з прафесійным святам, як дзеючых спецыялістаў, так і заслужаных ветэранаў землеўпарадкавальнай і картографа-геадэзічнай службы раёна.

Жадаем вам далейшых поспехаў у працы, моцнага зда-роўя, шчасця і дабрабыту. Няхай прымножыцца ўсё добрае і ўдала складзецца задуманае, а аптымізм і вера ў свае сілы дапамогуць пераадолець любыя перашкоды.

Міхаіл Грышкевіч, старшыня Пружанскага райвыканкама.

Мікалай Кудравец, старшыня Пружанскага раённага Савета дэпутатаў.