Понедельник, 2 декабря 2024

Кіраўніцтва Пружанскага раёна віншуе з Днём Перамогі!

347

Дарагія жыхары Пружаншчыны!

Прыміце самыя шчырыя і цёплыя віншаванні з вялікім і свяшчэнным святам — Днём Перамогі!

9 мая — дата, якая аб’ядноўвае ўсе пакаленні беларусаў, сімвал выдатнай доблесці нашага народа, бясконцай гордасці за пакаленне пераможцаў і беззапаветнай любові да Радзімы.

Мы заўсёды будзем памятаць незвычайную мужнасць, сапраўдны патрыятызм і самаахвяраванне воінаў-вызваліцеляў, знамянальную перамогу справядлівасці над злом і насіллем. У нашых сэрцах не згасне падзяка за подзвіг ветэранаў-франтавікоў, працаўнікоў тылу, а таксама ўсіх тых, хто паднімаў краіну з руін і попелу.

Паважаныя ветэраны! Ваш подзвіг не падуладны часу. Тое, што вы зрабілі, — неацэнна. Вы — прыклад для маладога пакалення, наша надзейная апора. Жадаем вам моцнага здароўя, душэўнай раўнавагі і доўгацярпення.

Усё далей адыходзіць у гісторыю пераможная вясна 1945 года, але памяць пра Вялікі подзвіг нашага народа не цьмянее з гадамі: яна перадаецца з пакалення ў пакаленне, умацоўвае наш дух, дапамагае пераадольваць цяжкасці, натхняе на новыя здзяйсненні.

Дзень Перамогі — гэта не толькі свята баявой славы. Гэта экамен для ўсіх нас, хто жыве сёння, на права быць годнымі спадчыннікамі пакалення пераможцаў. Нам, дзецям, унукам і праўнукам абаронцаў Айчыны, завешчана берагчы нашу краіну, працаваць на карысць свайго народа, з гонарам і гордасцю несці праз гады сцяг Вялікай Перамогі, захоўваючы памяць пра гераічныя і трагічныя падзеі.

Дарагія землякі! Ад усёй душы жадаем вам моцнага здароўя, дабрабыту, гармоніі і бадзёрасці духу. Няхай неба над нашай любімай Беларуссю заўсёды будзе чыстым і мірным!

Міхаіл Грышкевіч, старшыня Пружанскага райвыканкама.
Мікалай Кудравец, старшыня Пружанскага раённага Савета дэпутатаў.