Понедельник, 2 декабря 2024

Кіраўніцтва Пружанскага раёна віншуе з Днём пагранічніка

142

Асабовы склад пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь і ветэранаў пагранічных органаў Пружаншчыны віншуем са святам — Днём пагранічніка!

Пагранічнікі ў нашай краіне ва ўсе часы карысталіся асаблівай павагай. Мы памятаем іх непахісную стойкасць, гераічнасць і мужнасць у гады Вялікай Айчыннай вайны.

Беражліва захоўваючы слаўныя традыцыі і праяўляючы свае лепшыя якасці, воіны ў зялёных фуражках надзейна прыкрываюць свяшчэнныя рубяжы Айчыны і сёння, калі напружанасць паблізу нашых межаў з кожным днём узрастае і патрабуе ад усіх пагранічнікаў высокага прафесіяналізму, павышанай пільнасці, самаадданасці і жалезнай дысцыпліны.

Перакананы, што вы гэта добра разумееце і зробіце ўсё, каб абараніць недатыкальнасць Дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь, у поўнай меры апраўдаеце павагу і давер беларускага народа.

Асаблівыя словы падзякі ветэранам-паранічнікам. Ваш практычны вопыт, актыўная жыццёвая пазіцыя заўсёды будуць запатрабаваны ў справе падрыхтоўкі і выхавання маладога пакалення.

Жадаем вам і вашым сем’ям моцнага здароўя, дабрабыту і далейшых поспехаў для росквіту роднай Беларусі!

Міхаіл Грышкевіч, старшыня Пружанскага райвыканкама.

Мікалай Кудравец, старшыня Пружанскага раённага Савета дэпутатаў.