Воскресенье, 20 апреля 2025

Кіраўніцтва Пружанскага раёна віншуе з Днём настаўніка!

353

Паважаныя работнікі адукацыі Пружаншчыны і ветэраны педагагічнай працы!

Прыміце шчырыя віншаванні з нагоды прафесійнага свята — Дня настаўніка!

Па цудоўнай традыцыі напачатку кастрычніка мы са словамі ўдзячнасці звяртаемся да людзей, якія звязалі сваё жыццё з высакароднай прафесіяй педагога.

Настаўнік ва ўсе часы быў прыкладам для пераймання, узорам інтэлігентнасці і высокіх маральных якасцяў, ад якіх у многім залежыць лёс падрастаючага пакалення, эфектыўнае развіццё рэгіёнаў, заўтрашні дзень краіны.

Упэўнены, што ў гэтай галіне няма выпадковых людзей: толькі па поклічы і загадзе сэрца можна вучыць і выхоўваць дзяцей.

Мы шануем ваш прафесіяналізм, адказнасць, цярпенне, мудрасць і адданасць абранай справе.

Паважаныя педагогі! Перад вамі стаіць важная задача — не толькі даць веды, навучыць вучыцца, але і выхаваць сапраўднага чалавека, прывіваючы з дашкольных устаноў пачуццё патрыятызму, гонару за свой народ і любоў да Радзімы. Жадаем вам моцнага здароўя, энтузіязму, натхнення, новых творчых ідэй, дабрабыту і поспехаў у прафесійнай дзейнасці!

Міхаіл Грышкевіч, старшыня Пружанскага райвыканкама.
Мікалай Кудравец, старшыня Пружанскага раённага Савета дэпутатаў.