Паважаныя жыхары Пружаншчыны!
Віншуем вас з Днём Кастрычніцкай рэвалюцыі!

Дзякуючы Вялікаму Кастрычніку беларускі народ здабыў дзяржаўнасць, стварыў эканамічны і інтэлектуальны патэнцыял, збярог і ўзбагаціў нацыянальную культуру. Людзі атрымалі права на працу, адукацыю, адпачынак, удзел у кіраванні краінай. Пачуццё гаспадара, адчуванне дачынення да лёсу Айчыны, магчымасць творчасці ў працы выклікалі масавы энтузіязм і самаадданасць, давалі нябачаныя вытворчыя вынікі.
Абраўшы курс на пабудову суверэннай сацыяльна арыентаванай дзяржавы, сучасная Беларусь у новых эканамічных рэаліях прадпрымае паслядоўныя крокі, каб забяспечыць мір і стабільнасць у грамадстве, падняць на новы ўзровень прамысловасць і сельскую гаспадарку, прымножыць нацыянальны здабытак. Дзякуючы адзінству і згуртаванасці мы трымаем курс на эвалюцыйнае стваральнае развіццё для забеспячэння годнага ўзроўня жыцця людзей і росквіту нашай роднай Пружаншчыны.
Шчыра жадаем вам упэўненасці і аптымізму, неабходных для рэалізацыі вызначаных планаў на будучыню на карысць кожнай беларускай сям’і, і поспехаў у імя Беларусі!
Міхаіл Грышкевіч, старшыня Пружанскага райвыканкама
Мікалай Кудравец, старшыня Пружанскага раённага Савета дэпутатаў