Воскресенье, 19 января 2025

Кіраўніцтва Пружанскага раёна віншуе з Днём аўтамабіліста і дарожніка

175

Паважаныя аўтамабілісты, работнікі і ветэраны аўтатранспартных прадпрыемстваў і дарожнай гаспадаркі Пружаншчыны!

Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам — Днём аўтамабіліста і дарожніка!

Дзякуючы ўнікальнаму геаграфічнаму месцазнаходжанню, у самым сэрцы Еўропы, Беларусі лёсам наканавана быць транзітнай дзяржавай. З даўніх часоў і дагэтуль праз нашы землі рухаецца велізарная колькасць пасажыраў і грузаў, злучаюцца заходняя і ўсходняя цывілізацыі.

Айчынны аўтатранспартны комплекс па праве лічыцца стратэгічна важнай галіной эканомікі краіны, адыгрывае вялікую ролю ва ўмацаванні яе прамысловых і тэхналагічных магчымасцяў, у развіцці міжрэгіянальных і міжнародных сувязяў. Ад зладжанай і безаварыйнай работы вадзіцеляў, інжынераў і рамонтных работнікаў напрамую залежыць функцыянаванне ўсіх сфер жыццядзейнасці Рэспублікі Беларусь.

Выказваем удзячнасць работнікам і ветэранам аўтатранспартных прадпрыемстваў і дарожнай гаспадаркі за высокі прафесіяналізм, адказнасць, добрасумленную працу і паспяховае выкананне пастаўленых задач.

Перакананы, што дзякуючы адданасці абранай справе і імкненню да ўдасканалення вы і надалей будзеце спрыяць раскрыццю транзітнага патэнцыялу краіны, рабіць важкі ўклад у эканоміку раёна, вобласці, рэспублікі.

Жадаем усім бадзёрасці духу, аптымізму і новых працоўных дасягненняў на карысць далейшага развіцця і росквіту нашай любімай Радзімы. Моцнага здароўя, шчасця, міру і дабрабыту вам, вашым родным і блізкім!

Міхаіл Грышкевіч, старшыня Пружанскага райвыканкама
Мікалай Кудравец, старшыня Пружанскага раённага Савета дэпутатаў