Паважаныя жыхары Пружаншчыны!
Прыміце самыя цёплыя віншаванні са Святам вясны і працы!
Мяняюцца часы, але гэты святочны вясновы дзень застаецца адным з самых любімых у нашай краіне. Першамай сімвалізуе павагу да чалавека-працаўніка, з першым майскім днём звязаны надзеі на добрыя перамены, згоду і мір у грамадстве. У гэты святочны дзень дзякуем усім землякам, якія добрасумленна і на высокім прафесійным узроўні працуюць на карысць раёна ў розных галінах і сферах жыццядзейнасці.
Асаблівыя словы падзякі ветэранам — усім, хто добрасумленна працаваў на карысць нашай роднай краіны. Сёння вельмі важна захаваць добрыя традыцыі, закладзеныя шматлікімі пакаленнямі, і выхаваць у нашых дзецях любоў і павагу да людзей працы, пачуццё абавязку і адказнасці.
Ад усёй душы жадаем усім у гэты святочны дзень вясновага настрою, добрага здароўя, дабрабыту! Няхай вас заўсёды акружаюць цяпло і любоў блізкіх людзей і праца ваша будзе ацэнена па заслугах!
Міхаіл ГРЫШКЕВІЧ, старшыня Пружанскага райвыканкама.
Мікалай КУДРАВЕЦ, старшыня Пружанскага раённага Савета дэпутатаў.