Понедельник, 2 декабря 2024

Кіраўніцтва Пружанскага раёна віншуе праваслаўных вернікаў з Вялікаднем!

163

Паважаныя святары і вернікі Пружанскага раёна, якія святкуюць Вялікдзень па календары праваслаўнай канфесіі!

Сардэчна віншуем усіх з урачыстасцю Уваскрэсення Хрыстова!

Доўгачаканае свята Вялікадня — гэта галоўны знак адраджэння надзеі для ўсіх вернікаў. На працягу шматлікіх стагоддзяў хрысціянства фарміравала ўклад жыцця беларускага народа. І сёння вера ва Уваскрэсенне Хрыста аб’ядноўвае людзей на стваральнай аснове братэрства, дае духоўную апору ў пераадоленні цяжкасцяў і нягод.

Азораныя святлом вялікай урачыстасці, абапіраючыся на ўнікальны патэнцыял, агульнымі намаганнямі мы беражом і прымнажаем духоўнае багацце нашых продкаў, захоўваем мір на роднай зямлі і ствараем будучыню Беларусі. Верыцца, што ў гэтыя вясновыя дні свет вакол становіцца лепшым.

Жадаем вам моцнага здароўя, поспехаў, выканання самых запаветных жаданняў, шчасця і росквіту. Хай радасны настрой не пакідае вас і вашых родных, у кожным доме пануюць любоў і згода, а ўсе пачынанні будуць асвечаны верай у дабро і справядлівасць.

Міхаіл Грышкевіч, старшыня Пружанскага райвыканкама.
Мікалай Кудравец, старшыня Пружанскага раённага Савета дэпутатаў.