Воскресенье, 8 декабря 2024

Кіраўніцтва Пружаншчыны віншуе выратавальнікаў з прафесійным святам і 170-годдзем пажарнай службы Рэспублікі Беларусь!

180

Паважаныя работнікі і ветэраны органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях Пружанскага раёна!

Ад усяго сэрца віншуем вас з прафесійным святам і знамянальнай падзеяй — 170-годдзем пажарнай службы Рэспублікі Беларусь!

Пажарная служба нашай краіны прайшла цяжкі і слаўны шлях. Змяняліся пакаленні ратавальнікаў-пажарных, удасканальвалася тэхніка і абсталяванне, экіпіроўка, але нязменнымі заставаліся мужнасць і гераізм людзей, найвышэйшая адказнасць і адданасць сваёй справе.

За свой баявы шлях, спалучаны з трывогамі і небяспекамі, беларускія ратавальнікі неаднаразова дэманстравалі самаадданасць, стойкасць і адвагу. У цяперашні час вы стаіце на пярэднім краі барацьбы з надзвычайнымі сітуацыямі, аберагаючы жыццё, здароўе людзей, народны здабытак і інтарэсы дзяржавы, выконваючы свой службовы абавязак з высокай грамадзянскай адказнасцю, энергіяй і мэтанакіраванасцю.

Паважаныя ратавальнікі! Дзякуй вам за тысячы захаваных жыццяў, за прафесіяналізм і аператыўнасць. Сутыкнуўшыся твар у твар з аварыяй, катастрофай, стыхійным бедствам або няшчасным выпадкам, кожны грамадзянін нашай краіны можа быць упэўнены: дапамога побач.

У гэты святочны дзень выказваем глыбокую павагу ветэранам пажарнай службы, усім ратавальнікам-пажарнікам за самаадданую працу на карысць Айчыны.

Жадаем вам цвёрдасці духу, мужнасці, дабрабыту вашым родным і блізкім!

Міхаіл Грышкевіч, старшыня Пружанскага райвыканкама.
Мікалай Кудравец, старшыня Пружанскага раённага Савета дэпутатаў.