
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 4 красавіка разгледзеў кадравыя пытанні, паведамляе БЕЛТА.
Кіраўнік дзяржавы даў згоду на назначэнне:
Гарадзецкага Дзмітрыя Мікалаевіча — першым намеснікам старшыні Брэсцкага аблвыканкама (АПК);
Бацэнкі Міхаіла Леанідавіча — намеснікам старшыні Брэсцкага аблвыканкама (эканоміка);
Ільясевіча Аляксандра Іосіфавіча — намеснікам старшыні Мінскага аблвыканкама (сацыяльная сфера);
Антанюка Максіма Анатольевіча — старшынёй Баранавіцкага гарвыканкама;
Сазанчука Сяргея Мікалаевіча — старшынёй Пінскага райвыканкама;
Абіралы Сяргея Уладзіміравіча — старшынёй Докшыцкага райвыканкама;
Прадуна Аляксандра Мікалаевіча — кіраўніком адміністрацыі Маскоўскага раёна г. Брэста;
Бялевіча Уладзіміра Іосіфавіча — кіраўніком адміністрацыі Кастрычніцкага раёна г. Віцебска;
Пшоннага Аляксандра Аляксандравіча — старшынёй канцэрна «Беллеспаперапрам»;
Сталярчука Сяргея Валер’евіча — старшынёй праўлення ААТ «Банк развіцця Рэспублікі Беларусь».