Воскресенье, 8 декабря 2024

Кіпела жыццё ў Шчарбах

970

Сёння ў Шчарбах набярэцца ўсяго з дзясятак жылых сядзібаў. Хаця гадоў трыццаць таму тут пражывала амаль 300 чалавек і налічвалася каля сотні падворкаў. Але, нягледзячы на гэта, назваць вёску «выміраючай» не вазьмуся: жыццё тут бруіць.

20160813_4173_измен.размер

20160813_4187_измен.размер

20160813_4042_измен.размер

Ёсць у гэтым заслуга і Вадзіма Жэдзіка — гаспадара аграсядзібы ў Шчарбах, чые корні глыбока ўраслі ў гэты куточак Пружаншчыны. У мінулыя выхадныя 28-гадовы мужчына наладзіў свята вёскі.

Канцэрт з удзелам самадзейных калектываў з Пружаншчыны, суседніх Камянецкага і Жабінкаўскага раёнаў, конкурсы і забаўляльная праграма сабралі не толькі жыхароў Шчарбоў. Магчымасцю сустрэцца скарысталіся ўраджэнцы вёскі, некаторыя з якіх не бачыліся па два-тры дзясяткі гадоў, жыхары суседніх населеных пунктаў, запрошаныя на мерапрыемства госці з Адэсы, Кіева, Масквы, Мінска, нават Прыднястроўя… Свята ў Шчарбах здолела сабраць каля двухсот чалавек.

Масавае мерапрыемства адбылося не без удзелу і падтрымкі мотаклуба «Пасека», членам якога з’яўляецца Вадзім Жэдзік.

Марына ВАКУЛЬСКАЯ

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *