Понедельник, 2 декабря 2024

Кінастужку ў рамках міжнароднага фестывалю «Лістапад» можна будзе паглядзець у пружанскім «Спадарожніку» 22 лістапада

198

Працягваецца ХХІХ Мінскі міжнародны кінафестываль «Лістапад», які сёлета праходзіць пад дэвізам «Ствараем будучыню», і паказ яго стужак-удзельніц у кінатэатрах Беларусі.

Заўтра, 22 лістапада, у 15.00 у пружанскім кінатэатры «Спадарожнік» будзе дэманстравацца стужка, якая прадстаўлена ў праграме прэстыжнага фестывалю, — мастацкі фільм «Помилование» (12+, Расія, ваенны, драма).

Кошт білета: 2 рублі 70 капеек.

Запіс для арганізаваных груп гледачоў ажыццяўляецца па тэлефонах: 3-59-08, +37529 246-45-08.

Па інфармацыі аддзела культуры Пружанскага райвыканкама