Камітэтам дзяржкантролю Брэсцкай вобласці праведзены кантроль за ходам падрыхтоўкі сельгасарганізацый рэгіёна да работ па корманарыхтоўцы. Яго вынікі сведчаць, што ў вобласці ў цэлым забяспечана планамерная работа па нарыхтоўцы травяных кармоў у бягучым годзе.

У той жа час, у большасці правераных арганізацый выяўлены шэраг праблем, якія могуць негатыўна паўплываць на тэмпы і якасць работ. Напрыклад, не ўсюды належным чынам праводзіліся мерапрыемствы па выкананні тэхналагічных рэгламентаў на этапах вытворчасці раслінаводчай прадукцыі, у тым ліку па ўдасканаленні структуры шматгадовых траў за кошт павышэння ў іх бабовых і бабова-злакавых травасумесяў, своечасовага перазалужвання травастояў і правядзення неабходных агратэхнічных работ.
Шэрагам сельгасарганізацый не ажыццяўлялася падкормка лугавых угоддзяў мінеральнымі ўгнаеннямі, што адмоўна адбіваецца на іх наступнай прадукцыйнасці.
Так па стане на 17 чэрвеня ў 11 з 17 (65%) сельскагаспадарчых арганізацыях Кобрынскага раёна пасля першага ўкосу шматгадовых траў не была праведзена падкормка ўбраных плошчаў.
У ААТ «Айчына» Пружанскага раёна 14 ліпеня тэмпература закладаемай зялёнай масы складала ад 42оС пры норме 37оС. Пад’езд да траншэі не быў высланы саломай, бруд ад колаў трапляў у масу.
У ААТ «Пружанскае» 13 ліпеня тэмпература зялёнай масы якая закладалася на захоўванне на адным з МТК дасягала 45оС.
У ААТ «Пружанскі райаграсэрвіс» у гэты ж дзень ажыццяўлялася за-кладка зялёнай масы шматгадовых траў на захоўванне ва ўрочышчы Дзікі Нікар. На месцы закладкі адсутнічаў пашпарт траншэі, закладка ажыццяўлялася ў непадрыхтаваную траншэю, не выкарыстоўваўся кансервант.
У ААТ «Навадворскае-Агра» Пінскага раёна не выконваліся аптымальныя тэрміны ўборкі траў (бабовыя скошваліся ў фазе поўнага цвіцення).
Камітэтам працягваецца кантроль за правядзеннем корманарыхтоўчых работ.
Па матэрыялах КДК Брэсцкай вобласці.
Фота носіць ілюстрацыйны характар.