
Наступіў перыяд актыўнасці кляшчоў. З надыходам цёплых дзён мы часцей выязджаем на прыроду, адпачываем у гарадскіх парках, скверах, працуем на дачных участках, ладзім пікнікі і іншыя мерапрыемствы. Як следства, узрастае рызыка быць укушанымі іксодавымі кляшчамі. Перыяд актыўнасці іксодавых кляшчоў надыходзіць, калі сыходзіць снег і пачынаюцца адлігі, кляшчы абуджаюцца і знаходзяцца ў пошуках ежы. Пік кляшчовай актыўнасці назіраецца ў маі-ліпені і верасні-кастрычніку. «Кляшчовы сезон» працягваецца да позняй восені.
У 2024 годзе пры энтамалагічным абследаванні тэрыторыі Пружанскага раёна першыя кляшчы былі знойдзены ўжо ў сярэдзіне лютага.
Паводле дадзеных статыстыкі, у 2023 годзе ў арганізацыі аховы здароўя Пружанскага раёна па медыцынскую дапамогу наконт укусаў кляшчамі звярнуліся 183 чалавекі, з іх 59 дзяцей. Зарэгістравана 28 выпадкаў хваробы Лайма (за 2022 г. — 22 выпадкі), 11 выпадкаў захворванняў на кляшчовы энцэфаліт (за 2022 г. — 13 выпадкаў) і 1 выпадак mixt-інфекцыі (кляшчовы энцэфаліт + Лайм барэліёз), што адпаведна 2022 году.
На тэрыторыі Пружанскага раёна іксодавыя кляшчы з’яўляюцца пераносчыкамі такіх кляшчовых інфекцый, як хвароба Лайма, кляшчовы энцэфаліт і гранулацытарны анаплазмоз чалавека.
Кляшчовы энцэфаліт — вірусная інфекцыя, якая паражае цэнтральную і перыферычную нервовую сістэму. Клешчавым энцэфалітам таксама можна заразіцца, ужываючы ў ежу сырое малако коз.
Кляшчовы барэліёз (хвароба Лайма) — знаходзіцца на другім месцы па небяспецы і з’яўляецца самым распаўсюджаным захворваннем, якое перадаецца кляшчамі. Пры захворванні пераважна паражаецца скура, нервовая сістэма, апорна-рухальны апарат. Узбуджальнік інфекцыі на працягу доўгага часу (гадамі) можа захоўвацца ў арганізме чалавека.
Гранулацытарны анаплазмоз чалавека (ГАЧ) — узбуджальнік ГАЧ пранікае ў кроў са слінай інфіцыраванага кляшча, разносіцца па ўсім арганізме, паражаючы печань, ныркі, выклікаючы запаленчыя працэсы ўсіх унутраных органаў.
Ад клешчавога энцэфаліту можна абараніцца з дапамогай прышчэпкі, супраць хваробы Лайма і ГАЧ — вакцына не распрацавана.
Каб абараніць сябе ад укусу кляшча, патрэбна:
— апранацца так, каб максімальна закрываць адкрытыя ўчасткі цела, у адзенне светлых таноў (каб лягчэй заўважыць кляшча), у якасці абутку лепш выкарыстоўваць гумовыя боты або чаравікі, а галаву прыкрыць хусткай, кепкай або капюшонам;
— для адпужвання кляшчоў выкарыстоўваць рэпеленты;
— кожныя 2 гадзіны праводзіць сама- і ўзаемаагляды на наяўнасць прысмактаўшыхся кляшчоў;
— пасля наведвання лесапаркавых зон адпачынку, дачных участкаў абавязкова аглядайце адзенне, поўсць хатняй жывёлы, праводзьце рэвізію прынесеных у дом з лесу і дачных участкаў рэчаў (рукзакі, рыбалоўныя снасці, паляўнічае абмундзіраванне, расліны);
— падчас прагулак з дзецьмі ў парках і скверах не пакідайце каляскі з дзецьмі каля дрэў, кустоў, зараснікаў высокай травы, перамяшчайцеся па тратуарах і дарожках;
— апрацуйце тэрыторыю адпачынку — працягніце палатно (пажадана з фланэлі) па траве, гэта дапаможа сабраць затоеных кляшчоў;
— каб засцерагчы сябе і сваіх блізкіх ад заражэння клешчавым энцэфалітам з аліментарным шляхам заражэння (ужыванне сырога казінага малака, радзей кароў), малако піце толькі ў кіпячоным выглядзе (вірус адчувальны да высокіх тэмператур і гіне пасля 2 мінут кіпячэння), для выпасу коз выкарыстоўвайце толькі акультураныя пашы;
— для зніжэння колькасці кляшчоў добраўпарадкоўвайце свае дачныя ўчасткі, дваровыя тэрыторыі, праводзьце ўборку леташняй лістоты, расчыстку ад бытавога і расліннага смецця, акультурванне кустоў, выкошванне травы, не дапускайце захламленасці і звалак бытавога смецця.
Дзеянні пры ўкусе кляшча:
— пры выяўленні кляшча, які прысмактаўся, патрэбна неадкладна звярнуцца ў бліжэйшую арганізацыю аховы здароўя для яго выдалення;
— можна самастойна выдаліць кляшча ніткай, завязанай бліжэй да хабатка кляшча, падцягваючы яго ўверх пры дапамозе кругавых рухаў, або пінцэтам, праз 1-3 абарачэнні клешч дастаецца цалкам. Пасля выдалення кляшча неабходна вымыць рукі з мылам, месца ўкусу апрацаваць спіртаўтрымальным сродкам; пасля выдалення абавязкова звярнуцца да ўрача для назначэння прафілактычнага лячэння і ўстанаўлення медыцынскага назірання.
Распаўсюджаная ПАМЫЛКА: капнуць алеем на кляшча для яго выдалення (калі клешч задыхаецца, ён дадаткова ўводзіць у кроў чалавека порцыю ўзбуджальнікаў інфекцый).
Максімальны эфект ад антыбіётыкатэрапіі дасягаецца ў першыя 72 гадзіны з моманту ўкусу.
РЫЗЫКА ЗАХВОРВАННЯ НА КЛЯШЧОВЫЯ ІНФЕКЦЫІ ЗНІЖАЕЦЦА ТОЛЬКІ Ў ВЫНІКУ ПРАВІЛЬНА АКАЗАНАЙ ПЕРШАЙ МЕДЫЦЫНСКАЙ ДАПАМОГІ І ПАДЧАС ПАЧАТАГА ПРАФІЛАКТЫЧНАГА ЛЯЧЭННЯ.
Выдаленага кляшча можна даследаваць у Брэсцкім абласным цэнтры гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя. На платнай аснове праводзяцца даследаванні на наяўнасць узбуджальнікаў кляшчовага энцэфаліту, хваробы Лайма, анаплазмозу, эрліхіёзу метадам ПЦР. Кошт даследавання для грамадзян Рэспублікі Беларусь — 40.10 руб. (пры прадастаўленні пашпарта) (г. Брэст, пл. Свабоды, 9, 1 паверх, тэл. (8-0162) 53-25-17).
Даставіць кляшча ў лабараторыю можна самастойна, таксама дастаўка кляшча арганізуецца Пружанскім раённым ЦГЭ (тэл. 40-1-71) у лабараторыю г. Брэста, з заявай на даследаванне, дакументамі, якія пацвярджаюць права на льготу, і чэкам аб аплаце.
Асобным катэгорыям грамадзян праводзяцца лабараторныя даследаванні кляшча на Лайм-барэліёз метадам РНІФ (г. Брэст, пл. Свабоды, 9, кант. тэл. 8-033-648-18-00; г. Кобрын, (8-01642) 50-2-23).
ДУ «Пружанскі раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі»