Суббота, 15 февраля 2025

Канверцікі з лаваша з тварагом і бананам

706

Рэцэпт ад прадаўца Алены ПАТАПЧУК.


ІНГРЭДЫЕНТЫ:
лаваш — 3 лісты,
банан — 1 шт.,
яйка — 1 шт.,
тварог мяккі — 350 г,
ванілін — 1 г,
натуральны ёгурт або смятана 10-12% тлустасці — 200 г.
ПРЫГАТАВАННЕ
Сам працэс гатавання такі просты і хуткі, што згарнуць канверцікі з лаваша з тварожнай начынкай можна за 5 мінут.
Спачатку прыгатаваць начынку. Для гэтага тварог, ёгурт або смятану, ванілін старанна расцерці. Банан нарэзаць дробнымі кубікамі і дадаць у гэтую масу. Можна дадаць чайную лыжку падсалоджвальніка. Сыры яечны жаўток узбіць асобна.
Кожны ліст лаваша разрэзаць на 4-5 роўных палосак. Размеркаваць начынку. Згарнуць палоскі трыкутнікамі, калі ёсць неабходнасць — падраўняць краі.
Выкласці канверцікі з лаваша на бляху і шчодра змазаць узбітым жаўтком. Запякаць пры тэмпературы 180 градусаў каля 20 мінут. Гатовыя канверцікі падаваць гарачымі да чаю або кавы.
Смачна есці!